«Нёман» паплыў

Прайшоў 7-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе.Лідары – салігорскі «Шахцёр» і барысаўскі БАТЭ – атрымалі чарговыя перамогі, таму ў верхняй частцы табліцы сітуацыя не змянілася.Варта адзначыць таксама, што непрыемна здзіўляе гродзенскі «Нёман», які ў мінулым сезоне заняў ганаровае 5-е месца. А вось зараз гродзенская каманда пакуль не атрымала ніводнай перамогі і займае нязвыклае апошняе месца.Вынікі тура:«Слуцк» – «Дынама» (Брэст) – 1:1, «Рух» (Брэст) – «Славія» (Мазыр) – 2:1, «Дынама» (Мінск) – «Энергетык-БДУ» (Мінск) – 2:0, «Віцебск» – «Гомель» – 0:0, «Нёман» (Гродна) – «Іслач» (Мінскі раён) – 1:2, «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) – «Мінск» – 2:1, «Спадарожнік» (Рэчыца) – «Шахцёр» (Салігорск) – 1:2, БАТЭ (Барысаў) – «Смаргонь» – 1:0. Турнірная табліца Каманды Гульні Выйгрышы Нічыі Паражэнні Мячы Ачкі Шахцёр770020–421
Народная Воля Народная Воля

Комментарии