Футбольныя фанаты клуба абвяшчаюць пра байкоты матчаў чэмпіянату Беларусі

Фанаты футбольнага клуба першай лігі "Баранавічы" абвясцілі пра байкот матчаў чэмпіянату Беларусі. Пра гэта яны паведамілі ў сябе на старонцы «ВКонтакте». "Сябры! 17 красавіка пачнецца чарговы сезон у першай лізе. Як ня сумна гэта казаць, але мы таксама прыпыняем падтрымку клуба як на хатніх, так і выязных матчах! Усе, хто будзе заўважаны на фан-сектары не мае дачынення да фанатаў ФК Баранавічы! Гульцам хочацца пажадаць поспехаў, мы заўсёды дзесьці побач!" — напісалі балельшчыкі. Раней заяўлялі пра байкот «у сувязі з палітычнай сітуацыяй у краіне» фанаты БАТЭ, «Шахцёра», брэсцкага «Дынама», «Слуцка», «Віцебска», «Маладзечна», «Нёмана», «Тарпеда-БелАЗ», мінскага «Тарпеда», футбольнага клуба «Мінск» і магілёўскага «Дняпра».
Народная Воля Народная Воля

Комментарии